РУС БЕЛ ENG

Майстар-клас “Каб расліны не купляць, будзем іх чаранкаваць”

30.06.2025

У межах праграмы “Сельская ўстанова культуры - сацыякультурная прастора” для сталых людзей у Багушэвіцкай СІБК адбылося чарговае пасяджэнне клуба садавода-агародніка “Ураджайныя соткі”. Майстар-клас “Каб расліны не купляць, будзем іх чаранкаваць” зацікавіў аматараў кветкаводства. Нашы наведвальніцы даведаліся, якія дэкаратыўныя расліны лепей размнажаць зяленымі чаранкамі, у якіх умовах праводзіцца ўкараненне, як правільна нарыхтаваць чаранкі лісцевых і хвойных раслін, а таксама шматлетнікаў. Таксама яны пазнаеміліся са шматлікімі “хітрыкамі”, якія дазваляюць павялічыць укараняльнасць чаранкоў. Пасля за кубачкам гарбаты удзельніцы мерапрыемства абмеркавалі складанае для садаводніцтва надвор’е гэтага сезону і іншыя штодзенныя клопаты.

поделиться в: