Эстафета памяці “Заўсёды з намі праз пакаленні”

26.06.2025

Напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі да Дня ўсенароднай памяці ахвяр ВАВ і генацыда беларускага народа (22.06) і 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Багушэвіцкай СІБК прайшла эстафета памяці “Заўсёды з намі праз пакаленні” для жыхароў аграгарадка. Сярод нас амаль не засталося тых, хто перажыў Вялікую айчынную вайну, але засталіся расказы нашых бацькоў, дзядоў і бабуль. Пакуль мы памятаем тых, хто прайшоў гэтыя жудасныя гады, датуль яны будуць з намі, таму абавязкова трэба дзяліцца з маладымі пакаленнямі гэтымі успамінамі. Таццяна Іванаўна Воюш расказала пра партызанскае мінулае свайго бацькі і сяброўкі сям’і Вольгі Тарасаўны Сцярлёвай. Вельмі ўражальным стаў яе расказ аб штодзённым побыце падчас акупацыі яе маці і старэйшых братоў. Успамінамі сваёй бабулі Гуліс (Чыжык) Надзеі Ігнатаўны, ураджэнкі в. Весніно Мінскай вобл., і дзеда мужа Куляшова Елісея Пятровіча, ураджэнца в.Стаі Магілеўскай вобл., якая была спалена фашыстамі падчас вайны, аб прымусовай працы ў Германіі падзялілася культарганізатар Анастасія Гуліс. Вельмі моцныя ўражанні аказаў расказ аб жанчынах в.Стаі, сярод якіх была Куляшова (Халькова) Матрона Маісееўна, Куляшова Пелагея Пятроўна і Мініна Марыя Цітаўна. Падчас “вольнага мікрафона” некаторыя з нашых наведвальнікаў таксама падзяліліся сваімі ўспамінамі аб блізкіх: Дубоўскі Валерый Вячаслававіч паведаў пра свайго бацьку, ваеннага ўрача Дубоўскага Вячаслава Уладзіміравіча, Пяткевіч Алена Мікалаеўна ўзгадала пра жыцце мірнага насельніцтва вёскі падчас акупацыі. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі разам спелі песню “Дзень Пабеды”.

поделиться в: