У Багушэвіцкай СІБК у межах праграмы “Сельская ўстанова культуры – сацыякультурная прастора” адбыўся беларускі літаратурны чацвер “Кніжная чайная” для сталых людзей. Мерапрыемства было прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (24.06) і 120-годдзю Петруся Броўкі (25.06). Нашы наведвальніцы з задавальненнем сустрэліся за кубачкам гарбаты, дзе даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі пісьменнікаў, якія ўжо даўно сталі класікамі беларускай літаратуры. Падчас сустрэчы яны падзяліліся любімымі паэтычнымі радкамі П.Броўкі і пазнаёміліся з малавядомымі апавяданнямі К.Чорнага.
Беларускі літаратурны чацвер
19.06.2025
Мы в соцсетях & RSS