Лета - выдатны час не толькі для адпачынку, для ўмацавання здароўя, але і для чытання. У аграгарадку Брадзец бібліятэкар Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэкі – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” правёў вулічную акцыю “Шмат цікавага ў часопісах”. Былі прадстаўлены дзецям перыядычныя выданні і новыя кнігі з кароткім зместам. З цікавасцю і захапленнем гарталі старонкі, знаёмячыся з новымі фактамі і адкрыццямі. Кожны ўдзельнік абраў сабе для чытання любімы часопіс ці кнігу. Добраму настрою спрыялі зносіны на свежым паветры.
Вулічная акцыя
18.06.2025
Мы в соцсетях & RSS