6 чэрвеня ў Багушэвіцкай СІБК адбылося чарговае пасяжэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок”, прысвечанае Дню аховы навакольнага асяроддзя. Экалагічнае падарожжа “Зялёны храм заўсёды адчынёны” пачалося з віктарыны, пытанні якой дазволілі дзецям звяршыць прагулку па сусвету раслін, таямнічым царстве грыбоў, наведаць жывёл, птушак, рыб, насякомых. Загадкі пра лекавыя расліны, прымаўкі і прыказкі пра жывел і птушак дапамаглі ўдзельнікам дазнацца больш пра велічны храм прыроды. Пасля ўсе жадаючыя змаглі ўвачавідкі пабачыць некаторыя з лекавых раслін падчас падарожжа ў наваколлях нашага аграгарадка.
Экалагічнае падарожжа
06.06.2025
Мы в соцсетях & RSS