У бібліятэчныя установы ДУК «Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” паступілі новыя выданні для дзяцей, якія выйшлі ў 2024 годзе, нашай зямлячкі Алены Разумоўская. Яна нарадзілася ў горадзе Беразіно. Жыве ў Салігорску. Скончыла Барысаўскі педагагічны каледж. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Літаратурнай справай займаецца з юнацтва. Піша на дзвюх мовах: рускай і беларускай. Шматгранная і творчая асоба. Публікуецца ў раённых, абласных, рэспубліканскіх СМІ. Ярка аформленыя вокладкі і ілюстраваныя старонкі кніг адразу прыцягваюць да сябе ўвагу. Творы апавядаюць у казачнай форме пра жывёльны і раслінны мір, як хутка навучыцца праз вершы чытаць і лічыць, як добрасумленна адносіцца да навакольнага асяроддзя. Кнігі будуць цікавыя дзецям рознага ўзросту. А сама аўтарка з’яўляецца частым госцем Бярэзінскай бібліятэкі.
Новыя выданні для дзяцей
05.06.2025
Мы в соцсетях & RSS