РУС БЕЛ ENG

Інтэрактыўная гульня

03.06.2025

Да Міжнароднага дня аховы дзяцей у Багушэвіцкай СІБК прайшла інтэрактыўная гульня “Лета – час для добрых прыгодаў” для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага узросту. Каб летнія канікулы сталі сапраўдны добрымі і далі толькі станоўчыя эмоцыі, нашы юныя наведвальнікі адказалі на пытанні віктарыны па пажарнай бяспецы,  бяспецы дарожнага руху і лічбавай бяспекі. З дапамогай часопіса “Юный спасатель” яны ўзгадалі правілы аказання першай медыцынскай дапамогі і даведаліся пра бяспечныя паводзіны пры адпачынку каля вадаёмаў і рэк. А напрыканцы сустрэчы дзеці правялі фізкульмінутку для падтрымкі добрага зроку, захавання бадзёрасці і паляпшэння работы сардэчна-сасудзістай сістэмы пры доўгім пасіўным адпачынку.

поделиться в: