30 мая ў межах праграмы “Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора” у Багушэвіцкай СІБК адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Ураджайныя соткі”. На інфармхвілінке “Не забудзьцеся пасадзіць!” нашы сталыя аматары садаводства за кубачкам гарбаты абмеркавалі незвычайна неспрыяльнае надвор’е гэтай вясны. Тэма паўторных пасадак такіх хуткарастучых культур, як рэпа, спаржавая квасоля, гарох, боб, рэдзька, качанная і ліставая салата, зацікавіла ўсіх удзельнікаў мерапрыемства. Актуальнай стала і тэма выкарыстання стымулятараў роста, каб дапамагчы саслабелым цеплалюбівым раслінам (агуркам, таматам, перцам і інш.) хутчэй ачуняць. Гаспадыні абмеркавалі свае хітрасці па ахове высаджанай расады пры эстрэмальных паніжэннях тэмпературы паветра. Таксама прайшоў абмен лішкамі расады і насення, флянцамі шматгадовых кветак.
“Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора”
30.05.2025
Мы в соцсетях & RSS