Да дня памяці памершых ад СНІДу, які адзначаўся 18.05, Багушэвіцкая СІБК 27 мая правяла ў Багушэвіцкай СШ урок-перасцярогу “Нясі любоў і заботу, а не СНІД!” для сярэдняга і старэйшага школьнага узросту. Дзеці даведаліся пра пуці распаўсюджання ВІЧ, пазнаёміліся са статыстычнымі звесткамі аб пашырэнні віруса і выкліканага ім захворвання у нашай краіне. Згодна дадзеным за 2024 год, ВІЧ-станоўчых людзей у Беларусі 0,27% на 100 тысяч насельніцтва, а гэта азначае (пры раўнамерным распаўсюджанні), што 1 чалавек з нашага аграгарадка заражоны ВІЧ. Удзельнікі мерапремства даведаліся як захаваць сваё здароўе і зберагчы блізкіх, а таксама адказалі на пытанні па перасцярожанню заражэння гэтым небяспечным вірусам.
Нясі любоў і заботу, а не СНІД!
27.05.2025
Мы в соцсетях & RSS