А і Б сядзелі на трубе

23.05.2025

23 мая, напярэдадні дня славянскага пісьменства і культуры, які адзначаецца 24 мая, супрацоўнікі Багушэвіцкай СІБК наведалі Багушэвіцкі дзіцячы садок з пазнавальнай гульней “А і Б сядзелі на трубе”. У забаўляльнай форме дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення пісьменнасці у свеце, рунічнае пісьмо, якое прынеслі на нашы землі вікінгі, а таксама як з’явіўся славянскі алфавіт – азбука. Дашкольнікі адгадалі загадкі пра літары і пагарэзнічалі пад вяселыя лічылкі. Напрыканцы сустрэчы дзеці з задавальненнем разглядалі яркія і прыгожыя кнігі пра літары і алфавіт, а таксама пра правілы бяспечных паводзін у хаце і на вуліцы.

поделиться в: