У падарунак аматарам краязнаўства

22.05.2025

Беларускі паэтпразаік, літаратуразнаўца, публіцыст, аўтар шэрагу літаратуразнаўчых манаграфій і публікацый у друку Алесь Пашкевіч у падарунак чытачам ДУК Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” перадаў кнігу “І я сказаў табе Жыві!: Дарогамі паэта Адама Свентаржэцкага.  Вершы і проза А.Пашкевіча перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, літоўскую, балгарскую, англійскую і шведскую мовы.

Гэта кніга пра паэта і паўстанца Адама Свентаржэцкага (1812 — 1863). Не ўсё з напісанага Адамам Свентаржэцкім, народжанага на Ігуменшчыне, дайшло да нас. Вершы, якім лёсіла захавацца, заставаліся ў архіўных рукапісах; аніводнай публікацыі яго тэкстаў - ні ў газетах, ні ў асобных зборніках - раней не з’яўлялася. Як дасюль не было згадак пра паэта і паўстанца ў якіх-кольвек энцыклапедыях ці літаратуразнаўчых публікацыях. Гэты нарыс — першая праца пра яркую і да нашых дзён невядомую асобу Адама Тамашавіча Свентаржэцкага.

...Свентаржэцкія — старажытны і разга­лінаваны шляхецкі род герба «Трубы», герба, які ўяўляе са­бой стылізаваную вы­яву трыскеля — ста­ражытнейшага ге­ральдычнага сімва­ла, традыцыйнага, як сцвярджаецца, для кельтаў1). Род упер­шыню згадваўся ў 1398 годзе і пазней уключаў 186 «падродаў». Яго гісторыя прасочваецца з часоў Позняга Сярэднявечча. Свентаржэцкія былі ўне­сены ў спісы шляхецкіх родаў Віленскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Смаленскай і Валынскай губерняў.

Свентаржэцкія, паводле сямейных ле­гендаў, вялі свой радавод ад князя Монвіда з дынастыі Гедымінавічаў. Монвід, «па не­пацверджаных дадзеных», меў сына Юшко, які нарадзіўся каля 1340 года — і ад селіш­ча на Святой рацэ непадалёк ад Вількомежа і атрымаў гэтае прозвішча (Светарэчны, па-польску Swiętorzecki). Генеалагічныя дрэвы Свентаржэцкіх адлюстроўваліся і захоўвалі­ся ў буйных радавых маёнтках: Багушэвічы, Маліноўшчына, Кабыльнік, Вялікія Крывічы і Траскоўшчына.

За сваю доўгую гісторыю на беларускіх зем­лях, — у польска-беларускім каталіцка-праваслаўным прымежжы, — прозвішча роду з герба «Трубы» рознымі пісцамі, здарала­ся, транскрыбавалася згодна з прыхільнас­цямі-перакананнямі апошніх: Świętorzecki, Свентаржэцкія, Светаржэцкія, Светажэцкія, Светарэцкія. Да прыкладу, прозвішча Адама ў царскіх дакументах сустракаецца ў трох варыянтах: Свенторжецкий, Светажецкий і Светорецкий...

 

поделиться в: