РУС БЕЛ ENG

Урок – перасцярога

14.05.2025

У Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшоў урок – перасцярога “Стань вольным ад шкодных звычак” з удзелам начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Сакавым В.В.. Размова ішла ў даступнай моладзі форме на актуальную тэму. Пра тое, як пазбегнуць залежнасці ад шкодных звычак, як не быць абыякавым да праблем тых, хто побач, чаму так важна напаўняць сваё жыццё цікавымі заняткамі, імкнуцца раскрыць сябе як асоба, ставіць мэты і іх дасягаць. Падлеткі ўважліва слухалі Вадзіма Віктаравіча, задавалі пытанні, разважалі.

поделиться в: