РУС БЕЛ ENG

Пасяжэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба

02.05.2025

У Багушэвіцкай СІБК да Вясенняй дэкады назіранняў птушак (01.05-10.05), якая штогод праходзіць 1-10 мая, адбылося чарговае пасяжэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок”. Экалагічна-пазнавальнае падарожжа “Сорак саракоў”, падчас якога дзеці даведаліся пра распаўсюджаных і рэдкіх пералетных і зімуючых птушак Беларусі, праходзіла ў экалагічным класе Багушэвіцкай СШ. Таксама дзеці даведаліся, у якіх месцах можна сустрэць зябліка, чыжа, гарадскую і вясковую ластавак, белага і чорнага буслоў, дзе праводзяць лета гілі, якія віды сініц сустракаюцца ў Багушэвічах, і ячшэ шмат цікавых фактаў пра нашых крылатых суседзяў. Яны абмеркавалі, якіх пералетных птушак яны ўжо сустракалі ў гэтым годзе. Пасля ўсе жадаючыя змаглі паназіраць за птушкамі ў прыродным асяроддзі. Дзеці змаглі заўважыць не толькі вельмі распаўсюджаных шпакоў, вялікую сініцу, сароку, крумкача, але і больш асцярожнага і незаўважнага сівога дзятла.

поделиться в: