РУС БЕЛ ENG

Метадычны дзень

26.04.2025

Пераможны май 80-годдзя Вялікай Перамогі – знакавая падзея ўсяго года. Удасканаленню творчых намаганняў бібліятэкараў раёна быў прысвечаны метадычны дзень “Бібліятэчная ўстанова культуры – цэнтр патрыятычнага выхавання”. Спектр патрыятычных мерапрыемстваў бярэзінскіх бібліятэк да свята Перамогі дазволіла раскрыць імправізаваная творчая афіша святочных мерапрыемстваў мая. Сельскія бібліятэкары анонсна прэзентавалі свае навацыйныя формы масавых мерапрыемстваў краязнаўча-патрыятычнага характару да аб’яўленага раённага агляду-конкурсу “Імідж-мерапрыемства года 80-годдзя Перамогі”. Трыбуна вопыту з бярэзінскай прапіскай прайшла з адлюстраваннем метадычнага спектра навацыйных прыёмаў масавай героіка-патрыятычнай прапаганды: астаноўка героя з афармленнем прыпынку грамадскага транспарту ў Беразіно з фотадасье Герояў Савецкага Саюза С.Аляшкевіча і М.Мультана; марафон гонару для школьнікаў “Вы навучаецеся ў школе на вуліцы героя”; краязнаўчы экскурс на колах з наведваннем месцаў, звязаных з акупацыяй раёна ў гады вайны; перасоўная вулічная фотавыстава “Вочы вайны”. Бібліятэкар Брадзецкай СІБК распавяла пра вопыт папулярызацыі кніжных выданняў цыкла “Мастацкі летапіс вайны” з літаратурнай пераклічкай кніг пісьменнікаў-франтавікоў са сходнай біяграфіяй В.Быкава і земляка Р.Нехая. Прагучалі метадычныя рэкамендацыі “Прыёмы актывізацыі выкарыстання ў патрыятычным выхаванні самавыдатаўскіх зборнікаў ЦБ з нарысамі-прысвячэннямі землякам – удзельнікам вайны “Міністр з вёскі”, “Вучоны з сусветным іменем”, “Іх жыццё – як паэма”.

поделиться в: