РУС БЕЛ ENG

Гадзіна разваг “Чарнобыльская малітва”

26.04.2025

Да Міжнароднага дня памяці аб Чарнобыльскай катастрофе (26.04) Багушэвіцкая бібліятэка-клуб сумесна з Багушэвіцкай СШ у межах круглага стала “Памятаць каб не паўтарылася” правяла гадзіну разваг “Чарнобыльская малітва”. Дзеці даведаліся пра гісторыю выкарыстання атамнай энэргіі у ваенных і мірных мэтах, пра здарэнні і аварыі, якія адбыліся за гэты невялікі час на аб’ектах з выкарыстаннем ядзернага паліва. У тым ліку яны пазнаёміліся з гісторыяй і наступствамі адной з найбольш маштабных катастроф на АЭС – аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Пасля аналізу прычын катастрофы дзеці зразумелі, наколькі небяспечнай можа быць неасцярожнасць, самаўпэўненасць і недахоп ведаў.

поделиться в: