У межах праграмы “Сельская ўстанова культуры – соцыякультурная прастора” у Багушэвіцкай СІБК адбылося першае у гэтым сезоне чарговае пасяджэнне клуба “Ураджайныя соткі”. Падчас гадзіны карысных парад “Да новага сезону – гатовы!” аматары садаводства узгадалі свае планы па вырошчванню традыцыйных і не вельмі распаўсюджаных гароднінных культур, абмеркавалі неабходныя мерапрыемствы па ахове раслін, а таксама даведаліся пра новыя і мала распаўсюджаныя віды ранняй зеляніны. Яны змаглі пакаштаваць такія расліны, як крэс шыракалісты, лук шматярусны, ліставая гарчыца і клайтонія (салат мінёраў). Таксама яны даведаліся пра іх пажыўную каштоўнасць і агратэхніку вырошчвання. За кубачкам гарбаты нашы наведвальніцы абмеркавалі рэцэпты вітамінных страў з дзікарослых раслін: крапівы, сніткі, дзьмухаўцоў і іншых.
Пасяджэнне клуба “Ураджайныя соткі”
25.04.2025
Мы в соцсетях & RSS