У Багушэвіцкім дзіцячым садку супрацоўнікі Багушэвіцкай СІБК правялі пазнавальна-забаўляльную праграму для дашкольнікаў “Што расце ў агародзе?”. Дзеці даведаліся пра тое, якія агароднінныя культуры вырошчваюць на Беларусі здаўна, адкуль з’явіліся такія любімыя намі бульба, гуркі і памідоры. Падчас сустрэчы дзеці ўзгадалі ўжо вядомыя ім казкі пра агародніну і даведаліся новыя, а таксама адказалі на загадкі. Не засумаваць седзячы на месцы, ім дапамагла актыўная гульня-карагод “Баба сеяла гарох”.
Пазнавальна-забаўляльная праграма
22.04.2025
Мы в соцсетях & RSS