17 красавіка, у Чысты чацвер, калі кожная гаспадыня імкнецца навесці парадак і стварыць уют, у Багушэвіцкай СІБК прайшла прэзентацыя выставы “Беларускія класікі пра добраўпарадкаванне” для сталых наведвальнікаў бібліятэкі. У Год Добраўпарадкавання нашы паважаныя гаспадыні ўзгадалі і абмеркавалі, як сабе ўяўлялі дабрабыт і парадак нашы класікі: Я.Колас, К.Крапіва, І.Мележ, Я.Маўр, У.Караткевіч, а таксама падзяліліся сваімі гаспадарчымі хітрасцямі па навядзенні і падтрыманні прыгажосці і утульнасці у хаце і на падворку.
Беларускія класікі пра добраўпарадкаванне
17.04.2025
Мы в соцсетях & RSS