РУС БЕЛ ENG

Чыталі, чытаем і будзем чытаць!

11.04.2025

У межах акцыі “Чыталі, чытаем і будзем чытаць!” да 220-годдзя Г.Х.Андэрсена (02.04) у Багушэвіцкім дзіцячым садку высадзіўся бібліядэсант Багушэвіцкай СІБК “Казачнік з сумнымі вачыма” для дашкольнікаў. Дзеці з задавальненнем разглядалі прыгожыя і красачныя кніжкі гэтага пісьменніка. Таксама яны даведаліся, што герояў іх любімых мульфільмаў і кінафільмаў прыдумаў амаль 200 год таму назад цудоўны датскі пісьменнік Ганс Хрысціян Андэрсан. Ягоныя казкі пра Русалачку, Снежную каралеву, Прынцэсу на гарошыне і многія-многія іншыя, зачароўваюць дзяцей і дарослых усяго свету. Менавіта таму 2 красавіка, калі нарадзіўся гэты выдатны казачнік, адзначаецца Міжнародны Дзень дзіцячай кнігі.

поделиться в: