У межах праграмы “Сельская ўстанова культуры – сацыякультурная прастора” да Сусветнага дня здароўя у Багушэвіцкай СІБК прайшла народная школа здароўя “Крок да доўгажыхарства” для вяскоўцаў сталога ўзросту. Падчас мерапрыемства нашы наведвальніцы пазнаёміліся з літаратурай пра здаровы лад жыцця, а таксама абмеркавалі лепшыя рэцэпты карысных і смачных страў і напояў для прафілактыкі астэапарозу і гіпавітамінозу, падтрымкі добрага зроку. Цікавасць выклікаў комплекс практыкаванняў для ранішняй зарадкі ад Алены Мікалаеўны Пяткевіч.
Народная школа здароўя “Крок да доўгажыхарства”
10.04.2025
Мы в соцсетях & RSS