Да Сусветнага дня здароўя ў шосты школьны дзень у Багушэвіцкай СІБК адбылася пазнавальная віктарына “Здаровы лад жыцця – гэта проста!” для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Дзеці адказалі на пытанні пра асноўныя складнікі здаровага ладу жыцця: рэжым працы і адпачынку, фізічную актыўнасць, правільнае і карыснае харчаванне, прафілактыку шкодных звычак. Таксама яны даведаліся рэцэпты смачных і карысных дэсертаў і перакусаў і пазнаёміліся з літаратурай пра здаровы лад жыцця.
Пазнавальная віктарына “Здаровы лад жыцця – гэта проста!”
05.04.2025
Мы в соцсетях & RSS