РУС БЕЛ ENG

Пасяжэнне эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок”

05.04.2025

У Багушэвіцкай СІБК да Дня падснежніка, які адзначаецца 19 красавіка, адбылося чарговае пасяжэнне дзіцячага эколага-краязнаўчага клуба “Беразавічок” у форме квэст-гульні “Самыя першыя, самыя чаканыя”. Дзеці пры дапамозе кніг і часопісаў змаглі адказаць на пытанні пра самыя першыя кветкі, якія ўпрыгожваюць лясы і ўзлескі нашай Радзімы. Самыя зацікаўленыя адправіліся ў падарожжа, каб убачыць іх увачавідку. У гэты прыгожы і сонечны дзень дзецям пашчасціла знайсці пралескі высакародныя, гусіную цыбулю, кураслеп дуброўны, чысцяк веснавы, чыну веснавую, чубатку шчыльную, .

поделиться в: