У рамках Тыдня дзіцячай кнігі “Кніжка добрая па свеце ходзіць” у Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб прайшоў квэст-гульня “Казачны сусвет Карнея Чукоўскага” для малодшага школьнага ўзросту. У год 110-годзя стварэння першага вялікага твора для дзяцей – казкі “Кракадзіл” і 100-годдзя “Фядорынага гора” і “Бармалея”, дзеці с задавальненнем узгадалі шматлікія казкі пісьменніка, адказаўшы на пытанні квэста. Таксама нашы наведвальнікі даведаліся, як спачатку клікалі будучага пісьменніка, і чаму ен выбраў менавіта такі псеўданім, і яшчэ шмат цікавых звестак з ягонай біяграфіі.
Квэст-гульня
28.03.2025
Мы в соцсетях & RSS