РУС БЕЛ ENG

Свет захапленняў Э.Курневіч

28.03.2025

У Бярэзінскім раёне багата людзей з творчай душой і залатымі рукамі. Сведчаннем гэтага з'яўляюцца шматлікія выставы народнай творчасці землякоў і іх прэзентацыі ў так званым бібліятэчным салоне-галерэі "Талент. Творчасць, Энтузіязм людзей Бярэзіншчыны" на базе раённая бібліятэкі. На працягу 20-ці гадоў, з 2005 года тут выстаўляліся розныя выставы і экспазіцыі. Гэта, і хатняга побыту нашых продкаў, і віншавальных паштовак, і фотаздымкаў, і аплікацый з тканіны, і вышаўкі, і бісярапляцення, і ваціканкі,  і разьбы па дрэве, і саломапляценне і многоае іншае. Тым самым бібліятэкары імкнуцца, каб наведвальнікі ўстановы змаглі не толькі атрымаць неабходную літаратуру, але і пазнаёміцца з творчасцю землякоў, сустрэцца з імі ў рамках пасяджэння Клуба творчых сустрэч.

І зараз, ужо больш за месяц, у аддзеле абслугоўвання і інфармацыі дзейнічае выстава лялек "Свет маіх захапленняў"  Эмы Іосіфаўны Курневіч. Яна шмат гадоў працавала ў аддзеле камплектавання Бярэзінскай раённай бібліятэкі, а пашыў лялек, вышаўка і шмат іншае - яе захапленне. Таму не падробленую цікавасць выклікалі прадстаўленыя работы ў работнікаў сельскіх устаноў бібліятэчнага тыпу.

- Творчы талент даецца чалавеку ад прыроды, аднак без навыкаў, цярпялівасці, уседлівасці, настойлівай працы тут нічога не зробіш - гаворыць Эма Іосіфаўна. - Зусім няпроста сшыць прыгожую ляльку сваімі рукамі. Трэба часцінку душы ў яе ўкласці.

поделиться в: