РУС БЕЛ ENG

Літаратурная гадзіна

26.03.2025

У Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прашла літаратурная гадзіна “Вясёлыя прыгоды ў краіне Чытання”. Гэтым мерапрыемствам працягваецца Нядзеля дзіцячай кнігі ў бібліятэцы. Хлопчыкі і дзяўчынкі паслухалі цікавыя моманты з жыцця беларускіх пісьменнікаў, пазнаёміліся з вясёлымі вершамі , дзе ў жартоўнай форме апісаны жывёлы, казачныя героі. Таксама актыўна адгадвалі загадкі, чыталі вершы і скорагаворкі. Гэта дазволіла дзецям выявіць свае творчыя здольнасці і навыкі публічнага выступлення.

поделиться в: