Амаль увесь сакавік у Багушэвіцкай СІБК для наведвальнікаў біблітяэкі працягвалася выстава творчасці мясцовых майстрых “Пяшчотнымі жаночымі рукамі”, прысвечаная Міжнароднаму Дню жанчын. Усе наведвальнікі бібліятэкі атрымалі магчымасць на свае вочы пазнаёміцца з ужытковымі і дэкаратыўнымі вырабамі, выкананымі ў самых розных тэхніках рукадзелля: арыгамі, пляценні з папяровых трубачак і прыроднага матэрыялу, ручным вязанні гачком і на прутках. Таксама яны даведаліся пра паходжанне і гісторыю арыгамі і ручнога вязання, а таксама нацыянальных адметных рысах пляцення з прыродных матэрыялаў, вязання і вышыўкі. Асаблівую цікавасць выклікалі вырабы самай вядомай рукадзельніцы нашага аграгарадка Галіны Шаўчэнка.
Выстава творчасці мясцовых майстрых
25.03.2025
Мы в соцсетях & RSS