З нагоды Дня праваслаўнай кнігі ў Багушэвіцкай СІБК адбылася адукавальная размова са святаром “Вечнае святло Божага слова” для наведвальнікаў біблітяэкі. Пасля святочнага набажэнства ў дзень Крыжапаклоннай нядзелі Вялікага паста іярэй Аляксандр Белацаркоўскі завітаў на сустрэчу з нашымі наведвальнікамі. Падчас размовы айцец Аляксандр адказаў на пытанні, якія цікавілі ўдзельнікаў мерапрыемства і парэкамендаваў чытанне з выданняў, якія экспануюцца на выставе духоўнай літаратуры “Божае слова – крыніца надзеі”.
Адукавальная размова са святаром
23.03.2025
Мы в соцсетях & RSS