РУС БЕЛ ENG

Гісторыю роднага краю Ліс адкрывае

25.03.2025

Займальны занятак – спазнаваць гісторыю Бацькаўшчыны. Супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі прапанавалі выхаванцам аздараўленчай пляцоўкі Пагосцкай СШ краязнаўчы квэст “Падарожжа з Лісам”. Гэты персанаж не выпадкова стаў павадыром для рабят па таямнічай сцежцы гісторыі: ён прадстаўлены на гербе Беразіно. У аздабленні стэндаў інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра бібліятэкі Ліс распавёў шмат малавядомых фактаў і дапамог рабятам адчыніць запаведным ключыкам куфэрак краязнаўчых цікавінак: пра раку, якая дала назву мястэчку, пра гаяючыя крынічкі, пра жаночы след графскіх уладанняў на Бярэзіншчыне, пра галоўнае дрэва бярэзінскіх лясоў, пра тры вёскі з аднолькавай назвай, пра раён узыходзячага сонца… З цікавасцю юныя сучаснікі чыталі пасланне з ваеннай гільзы, слухалі легенду аб паходжанні Беразіно, даведаліся аб мясцовых майстрах па вырабе драўляных лыжак і народных музычных інструментаў, аб абутых у лапці калгасных каровах і падкутых гусарскіх конях. Стымуляцыяй краязнаўчай дасведчаннасці ўдзельнікаў квэсту стаў тытул “Юны краявед”.

поделиться в: