РУС БЕЛ ENG

Гадзіна памяці “Выпрабаваныя агнём: вогненныя сёстры Хатыні”

22.03.2025

Да Тыдня памяці вёсак, спаленых у гады вайны “Званы Хатыні на Бярэзінскай зямлі” у Багушэвіцкай СІБК адбылася гадзіна памяці “Выпрабаваныя агнём: вогненныя сёстры Хатыні” для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра жудасны лёс соцень беларускіх вёсак, спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны, сярод якіх 64 вёскі Бярэзінскага раёна. Яны дазналіся, што поўнасцю зруйнаваны былі 11 вёсак нашага раёна, але жыццё аднавілася толькі ў 10 з іх. Таксама удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з літаратурай аб ваенных часах на зямлі Беларусі. Дзеці былі ўражаны цяжкімі іспытамі, якія прыйшліся на долю нашага народа і пакляліся, што заўсёды будуць стаяць на варце міра і дабрабыту нашай краіны.

поделиться в: