Незагойнай ранай для чалавецтва заўсёды будзе Вялікая Айчынная вайна і тыя зверствы у адносінах да людзей што тварылі фашысцкія нелюдзі. У канун Дня памяці Хатынскай трагедыі ў памяшканні Ушанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” 19 сакавіка была праведзена акцыя-рэквіем “Званоў перазвон спаленых вёсак”. У час мерапрыемства вучні 5-6 класаў азнаёміліся з гістарычнымі звесткамі аб трагічным лёсе некаторых беларускіх вёсак спаленых фашыстамі разам з жыхарамі. Дзецям зачытваліся з літаратуры некаторыя аповеды ачавідцаў якім пашанцавала выжыць, а таксама дэманстраваліся кнігі дзе можна пра гэта пачытаць.
Акцыя-рэквіем “Званоў перазвон спаленых вёсак”
19.03.2025
Мы в соцсетях & RSS