РУС БЕЛ ENG

Азнакамленне з выставай карцін

20.03.2025

Сення вучні гарадскіх школ пазнаёміліся з выставай карцін Віктара Коласа "Коласаўскае натхненне”, аформленай у ДУК "Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка". Нарадзіўся мастак у в.Барсукі Высакагорскага с/Савета. У цяперашні час пражывае ў горадзе Чыкага ЗША. Што датычыць жывапісу, то спецыяльнай адукацыі Колас не мае. Уменне бачыць і ўспрымаць прыгожае ў навакольным асяроддзі, назіральнасць сталі фарміравацца ў яго яшчэ ў дзяцінстве. Жывучы ў ЗША , Віктар часта з захапленнем чытае творы Я.Коласа. Іх змест нагадвае яму дзяцінства і родныя мясціны. Гэта пабуджае яго мовай жывапісу перадаваць прыгажосць Беларусі.
Карціны Коласа знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Канады, ЗША, Израіля, у музеі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Мастак падарыў некалькі сваіх карцін Бярэзінскай бібліятэцы.

поделиться в: