Хатыні-вёскі, спаленыя разам з жыхарамі – гарачая, гнеўная праўда, памяць Беларусі. У памяць аб трагедыі беларускіх вёсак з лёсам Хатыні на Бярэзіншчыне доўжыцца акцыя “Дарогамі спаленых вёсак”. Эстафету акцыі ад брадзецкіх і дзмітравіцкіх школьнікаў перанялі гарадскія рабяты, навучэнцы СШ № 2. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі прапанавалі юным сучаснікам тэатр маналога “Нас палілі разам з вёскай” паводле ўспамінаў землякоў і літаратурна-дакументальных твораў І Сачука, А.Адамовіча і Б.Сачанкі для якіх вайна – свая пякельная памяць. Мастацкія споведзі ахвяраў вогненнай трагедыі – магчымасць выплакацца перад усім светам, выказаць увесь свой боль і смутак, перасцерагчы свет ад паўтарэння такіх пакут, што выпалі на долю беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Арганічным дапаўненнем да рэквіем-маналогаў “Не забудзем! Не даруем!” стала выступленне пракурора В.М.Юрашэвіча са статыстыкай злачынстваў фашыстаў на акупіраванай тэрыторыі.
Акцыя “Дарогамі спаленых вёсак”
20.03.2025
Мы в соцсетях & RSS