Чарговым маршрутам акцыі памяці “Дарогамі спаленых вёсак” стала вёска Дзмітравічы. У гады вайны немцы тройчы выпрабоўвалі жыхароў агнём, было спалена 139 двароў. Вёска Краснае Дзмітравіцкага сельсавета была цалкам спалена разам з жыхарамі (загінулі 86 чалавек), а пасля вайны непакораная вёсачка адрадзілася з руін. Арганізатары акцыі памяці – супрацоўнікі Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прапанавалі дзмітравіцкім школьнікам тэатр маналога “Нас спалілі разам з вёскай” з серыяй пякучых аповедаў уцалелых жыхароў згарэлых вёсак. Узнавіць вогненную трагедыю ахвяраў пякельнага агню акупантаў у вобразнай сапраўднасці дапамаглі сюжэты мастацка-дакументальных твораў І.Сачука, Б.Сачанкі, С.Лобач і ўспаміны землякоў з вогненнай біяграфіяй. Юным сучаснікам надзвычай важна пачуць галасы вогненных вёсак, каб падобныя трагедыі непаўтараліся ніколі і нідзе. У акцыі памяці прыняў удзел пракурор Бярэзінскага раёна Юрашэвіч Віктар Мікалаевіч.
Дарогамі спаленых вёсак
19.03.2025
Мы в соцсетях & RSS