Аб жанчыне-маці шмат сказана і напісана: ёй прысвячаюць літаратурныя творы пісьменнікі, узнёслым лірычным радком услаўляюць паэты, у яе гонар складаюць песні кампазітары. Ва ўсе часы таленавітыя людзі аддавалі ў сваёй творчасці даніну павагі і пашаны жанчыне-маці. Аднак якія б словы ні гучалі ў яе адрас на самых розных узроўнях ад вядомых і знакамітых людзей, для кожнай самым жаданым і кранаючым становіцца прызнанне іх дзяцей. Па гэтай тэме у Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прайшло пасяджэнне клуба "Прастаквашына" для малодшага школьнага ўзросту "Любімай матулі вершы прысвячаем", дзе дзеці пазнаёміліся з вершамі беларускіх паэтаў і прачыталі іх вершы. Дадому кожны вучань забраў малюнак, для сваёй маці, зроблены ўласнаручна.
Пасяджэнне клуба "Прастаквашына"
18.03.2025
Мы в соцсетях & RSS