РУС БЕЛ ENG

Галасы вогненнай вёскі

13.03.2025

   Тыдзень памяці “Дарогамі спаленых вёсак” на Бярэзіншчыне адкрыў літаратурны арт-рэквіем “Галасы вогненнай вёскі”, які супрацоўнікі Бярэзінскай раённай бібліятэкі прадставілі школьнікам аграгарадка Брадзец, як горкі напамін аб трагічным лёсе вёсачкі Уцешына Брадзецкага сельсавета, аб якой напамінае помнік у полі, а спаленая ў гады вайны фашыстамі вёска не адрадзілася. Людзям з вогненнай памяццю ёсць што сказаць свету пра тое, што ведаць страшна, а забыцца – нельга. Юным сучаснікам былі прадстаўлены балючыя споведзі ацалелых жыхароў вогненных вёсак са страшнай мецінай у сэрцы паводле мастацка-дакументальных твораў А. Адамовіча, Я Брыля, У. Калесніка “Я - з вогненнай вёскі”, І. Сачука “І сніцца мне матуля і вайна”, Б. Сачанкі “Апошнія і першыя”. Кожная споведзь – гнеўнае абвінавачванне фашызму, набат памяці:

                                 “Помні ўсё, не астынь,

                                   Наша памяць – Хатынь!

                                   Хай ніколі не змоўкнуць званы,

                                   Нам не трэба вайны!”

поделиться в: