У Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб у межах праграмы “Сельская ўстанова культуры - сацыякультурная прастора” прайшла кніжная чайная “Наш блін – не комам!”. Удзельніцы мерапрыемства за кубачкам гарбаты з блінцамі даведаліся, што агульнага у Карнавала і Масленіцы, а таксама аб народных традыцыях святкавання Масленічнага тыдня. На сустрэчы гучалі ўрыўкі з літаратурных твораў, прысвечаных гэтаму святу. Напрыканцы нашы госці абмеркавалі штодзенныя клопаты вясковай гаспадыні і падзяліліся рэцэптамі сваіх фірмовых бліноў.
Кніжная чайная
01.03.2025
Мы в соцсетях & RSS