РУС БЕЛ ENG

Пасяджэнне літаратурнага клуба “Пачытай-ка”

28.02.2025

У Пагосцкай сельскай бібліятэцы ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” адбылося пасяджэнне літаратурнага клуба “Пачытай-ка”. Яно было прысвечана Дню роднай мовы і прайшло ў форме інтэлектуальнай гульні “Таямніцы роднай мовы”.
Вучнi з цікавасцю адказвалі на пытанні, паўтарылі словы і выразы на беларускай мове, даведаліся цікавыя факты і традыцыі. Кожны чалавек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць народныя песні, ведаць, як адзначаліся спрадвеку святы на нашай зямлі.
Напрыканцы сустрэчы дзеці размалявалі выяву кветкі Васілёк сіні, якая з’яўляецца сімвалам беларускай зямлі і персанажам многіх павер’яў і легенд.

поделиться в: