У межах праграмы “Сельская ўстанова культуры - сацыякультурная прастора” для вяскоўцаў сталога ўзросту ў Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб прайшоў майстар-клас “Хітрасці абрэзкі саду”. Пазачарговае пасяджэнне клубу “Ураджайныя соткі” сабрала гаспадынь, якія клапоцяцца аб стане сваіх пладовых дрэў і кустоў і жадаюць захаваць надоўга іх урадлівасць і здароў’е. На жывых прыкладах яны даведаліся аб правілах амаладжальнай абрэзкі яблынь на насенных падвоях, аб прынцыпах штогоднай абрэзкі агрэсту, парэчак і чорнай смародзіны, а таксама аб такім прыеме, як “пасадка на пень”, каб выклікаць адрастанне моцных сільных пагонаў.
Пасяджэнне клубу “Ураджайныя соткі”
26.02.2025
Мы в соцсетях & RSS