У Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прашла літаратурна – прававая гасцёўня “Ведай правы – ведай і абавязкі” (у рамках прафілактычнай акцыі сярод непаўналетніх “Пасябруй з законам”), накіраванае на фарміраванне прававой культуры дзяцей і падлеткаў. Рабяты пазнаёміліся з тэматычнай падборкай "Правы дзіцяці". Абмеркавалі асноўныя правы і абавязкі: права на жыццё, адукацыю, адпачынак, медыцынскую дапамогу, на каханне і клопат з боку дарослых. Правы існуюць для таго, каб усе жылі ў міры і згодзе, яны заўсёды дапамагаюць адстойваць нашыя справядлівыя інтарэсы. Таксама дзеці азнаёміліся з дзіцячым прававым сайтам. Усе з цікавасцю ўдзельнічалі ў прававой віктарыне.
Мы в соцсетях & RSS