РУС БЕЛ ENG

Чарговае пасяджэнне літаратурна-пазнавальнага клуба “Кнігавічок”

22.02.2025

21 лютага ў памяшканні Ушанскай сельскай інтэграванай бібліятэкі ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне літаратурна-пазнавальнага клуба “Кнігавічок”. Гадзіна шчырасці “Мой любімы твор на роднай мове” была прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы. Кожны з членаў клуба (5-7 кл.) расказалі аб сваіх “кумірах” беларускай літаратуры і нават прачыталі некалькі іх вершаў. Спадабалася дзецям выконваць розныя конкурсныя заданні, такія як “Адгадай загадкі-жарты”, “Перакладзі словы на родную мову”, “Шарада”, “Знаўцы беларускага фальклору” (складанне прыказак), “Пазнай партрэт пісьменніка”, адкажы на пытанні “Старонкі мінулага і сучаснага”. Паўдзельнічалі дзеці і ў гумарным заданні “Рухаючая сіла” дзе трэба было з дапамогай мімікі і жэстаў паказаць значэнне фразеалагізмаў, што называла бібліятэкар.

поделиться в: