Да Міжнароднага дня роднай мовы (21.02) у межах агіт-кампаніі “Сваёй мовы не цурайся!” у Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб прайшла акцыя-пачын “Прачытаў беларускую кнігу сам – парай іншаму” для наведвальнікаў бібліятэкі. Нашы юныя наведвальнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі аб кнігах на беларускай мове, якія яны прачыталі ў апошні час. Таксама яны пазнаеміліся з лепшымі класічнымі творамі і навінкамі дзіцячай айчыннай літаратуры і выбралі захапляльнае чытанне на бліжэйшы час.
Прачытаў беларускую кнігу сам – парай іншаму
21.02.2025
Мы в соцсетях & RSS