21 лютага дзеці сабраліся ў Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб на гадзіну роднай мовы “Святло роднай мовы”. У ходзе мерапрыемства падлеткі даведаліся пра святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, удзельнічалі ў конкурсах: “Адгадай беларускую загадку”, “Перакладчыкі(перакласці рускія словы на беларускую мову)”, “Народныя прыеметы”. Мерапрыемства пакінула вельмі добрыя ўражанні. Кожны прысутны яшчэ раз адзначыў для сябе,што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа,сіла і краса народнага слова.
Мы в соцсетях & RSS