21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова — душа народа, наш галоўны нацыянальны скарб.
Родная мова шмат не патрабуе. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю!
Пагосцкая сельская бібліятэка ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” таксама далучылася да святкавання гэтай даты.
Да ўвагі наведвальнікаў была аформлена выстава “Дзіўная родная мова…”. Сапраўды, якія прыгожыя беларускія словы! Якой пяшчотай і цеплынёй ад іх вее. Гучная, сакавітая, родная. У гонар мовы супрацоўнік бібліятэкі запрасіла вучняў паўдзельнічаць у тэст-віктарыне “Знаўцы мовы”: трэба было перакласці беларускія словы на рускую мову і рускія на беларускую.
Вучні з захапленнем выконвалі ўсе прапанаваныя заданні. Дзень роднай мовы прайшоў не толькі цікава, але і пазнавальна!
Выстава “Дзіўная родная мова…”
21.02.2025
Мы в соцсетях & RSS