РУС БЕЛ ENG

Размаўляй са мной па-беларуску!

21.02.2025

Паважаныя наведвальнікі бібліятэкі і чытачы! Сёння, 21лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Калі ласка, прыміце ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску!”. Паспрабуйце, у Вас абавязкова атрымаецца! Пачніце з чытання кніг на роднай мове! З гэтай мэтай у ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” аформлена выстава “Кніжны ЛітУр”. На ёй прадстаўлены лепшыя беларускамоўныя творы беларускіх пісьменнікаў. Сучасная беларуская літаратура адрозніваецца сваёй шматграннасцю. Пісьменнікі ўздымаюць сацыяльныя пытанні, закранаюць злабадзённыя тэмы. Дзякуючы разнастайнасці літаратурных стыляў, любы чытач можа выбраць сабе творы па душы і па інтарэсах.

поделиться в: