У Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб да Дня памяцi воiнаў-інтэрнацыяналістаў (15.02), Дня абаронцаў Айчыны i Узброеных сiл РБ (23.02) у межах акцыі “Сузор’е мужнасці” адбылася прэзентацыя кніжнай выставы “На варце Айчыны” для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Нашы наведвальнікі пазнаёміліся з лепшымі творамі і новымі паступленнямі кніг на ваенна-патрыятычную тэматыку. Асаблівую цікавасць выклікалі выданні з серыі “Гісторыя для школьнікаў”. Дзеці не толькі даведаліся новыя факты пра Узброеныя сілы нашай краіны, але і выбралі цікавае чытанне па густу.
У межах акцыі “Сузор’е мужнасці”
20.02.2025
Мы в соцсетях & RSS