РУС БЕЛ ENG

Прымаўка і прыказка добрай мовы прывязка

19.02.2025

Да Міжнароднага дня роднай мовы (21.02) у межах агіт-кампаніі “Сваёй мовы не цурайся!” Багушэвіцкая бібліятэка-клуб на базе ДУА "Багушэвіцкая сярэдняя школа Бярэзінскага раёна" правяла трыбуну народнай творчасці і мясцовага дыялекту “Прымаўка і прыказка добрай мовы прывязка” для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з найбольш цікавымі і трапнымі беларускімі прымаўкамі і прыказкамі, сярод якіх ёсць сапраўдныя шэдэўры. Дзеці даведаліся, чаму “Добрая слава ў кошыку ляжыць, а благая – наперадзе бяжыць”. Асаблівую цікавасць выклікалі прыказкі аб Радзіме, працы, сяброўстве, сям’і.

поделиться в: