РУС БЕЛ ENG

Законы казачнай краіны

19.02.2025

Багушэвіцкая бібліятэка-клуб сумесна з ДУА "Багушэвіцкая сярэдняя школа Бярэзінскага раёна" у межах прафілактычнай акцыі сярод непаўналетніх “Пасябруй з законам” правяла гульнёва-пазнавальную праграму “Законы казачнай краіны” для выхаванцаў дашкольнага ўзросту. У забаўляльнай форме на прыкладах з казак дзеці даведаліся пра Правы дзіцяці, якія безумоўна належаць ім з самага нараджэння. Таксама падчас мерапрыемства дзеці адказалі на загадкі і пагулялі ў актыўную гульню-лічылку “Мая сям’я”.

поделиться в: