У Брадзецкай сельскай інтэграванай бібліятэцы – клуб ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” у рамках клуба “Прастаквашына” прашла пазнавальная гадзіна “Нашы святы, звычаі, традыцыі”. Бібліятэкар паведаміў пра дэкаратыўна-прыкладное мастацтва беларусаў, асноўныя віды рамёстваў, беларускія народныя святы і іх сімвалічныя элементы, пра помнікі архітэктуры нашай краіны, уменне суадносіць выявы прадстаўнікоў жывёльнага свету з месцам пражывання. Больш падрабязна спыніліся на народным свяце Масленіца, якое пройдзе з 24 лютага па 2 сакавіка. Дзеці з захапленнем слухалі бібліятэкара, адказвалі на пытанні віктарыны.
Мы в соцсетях & RSS