Багушэвіцкая СІБК сумесна з Багушэвіцкай СШ у межах прафілактычнай акцыі сярод непаўналетніх “Пасябруй з законам” правяла літаратурна-прававую гасцёўню “Ведаеш правы – ведай і абавязкі” для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся гісторыю узнікнення юрыдычнага ўрэгулявання ў свеце і на тэрыторыі нашай краіны, дзе і калі былі зафіксаваны першыя нормы права, а таксама якія безумоўныя правы ёсць ва ўсіх грамадзян нашай краіны ад самага нараджэння. Яны адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны па парушэннях правоў чалавека ў творах беларускай і рускай літаратуры са школьнай праграмы. А напрыканцы сустрэчы дзеці выявілі, як узнікаюць абавязкі пры наяўнасці праў і якімі дакументамі рэгулююца абавязкі непаўналетніх у адносінах да іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу і іншых сфер грамадзянскага жыцця.
Ведаеш правы – ведай і абавязкі
15.02.2025
Мы в соцсетях & RSS