У Багушэвіцкай бібліятэцы-клуб прайшла экалагічная хвілінка “Блакітныя вочы Беларусі” у рамках пасяджэння экалагічна-краязнаўчага клуба для падлеткаў “Беразавічок”, якое было прысвечана Сусветнаму Дню водна-балотных угоддзяў, які адзначаецца 2 лютага. Дзеці даведаліся, якім чынам звязаны гэты дзень з Рамсарскай Канвенцыяй і чаму наша краіна адзін з найбольш значных членаў гэтых пагадненняў. Таксама ўдзельнікі клуба пазнаёміліся з экалагічным значэннем балот Беларусі і яе буйнейшых рэк: Прыпяці і Бярэзіны, найбольш цікавымі і карыснымі воднымі і балотнымі раслінамі і ахоўнымі відамі птушак, якія жывуць на Рамсарскіх тэрыторыях нашай краіны.
экалагічная хвілінка
08.02.2025
Мы в соцсетях & RSS